Жанр: Лирика: Философская Прочтений: 0 Посещений: 1629 Дата публикации: 16.6.2008
Я прыду ў начы,
Калі сіняя зорка будзе мігцець над замлёю.
Толькі ты не маўчы.
Я з табою, ты чуеш?! Я заўсёды буду з табою.
Мы не будзем шукаць
Простых слоў, што ў момант трывожны самі знайдуцца;
І, як дзеці, чакаць
Тых заўзятых памкненняў у сонечным сне апынуцца.
Мы нясем сцяг жыцця,
Палім душы свае, і нішто ад бяды не ўратуе.
Горкі шлях забыцця.
Але – верыш – гульня гэтых спаленых свечак каштуе.
А калі ў вачах
Знікне радасны свет, і ты недзе схаваеш надзею,
Мы працягнем свой шлях:
Я тваё зледзянелае сэрца сваімі далоньмі сагрэю.
І крану па плячы,
І на крылах мы будзем спакойна ляцець над зямлёю.
Толькі ты не маўчы!..
Я з табою. Ты чуеш?! Я заўсёды буду з табою!
Ваше мнение: